Перш-наперш разгледзім моманты, на якія варта звярнуць увагу пры стварэнні конкурснай камісіі: колькасна-якасны склад чальцоў камісіі, тэрмін дзеяння камісіі і мэтавае прызначэнне.
Для вызначэння колькасна-якаснага складу конкурснай камісіі рэкамендуем спачатку акрэсліць тыя накірункі рызыкі, што могуць узнікнуць пры набыцці неабходных тавараў (работ ці паслуг). Да прыкладу, гэта можа быць:
— рызыка набыць тавар (працу ці паслугу), на які ў арганізатара няма запатрабаванасці альбо характарыстыкі якога супярэчаць праектнай дакументацыі ці не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных актаў;
— фінансавыя і падаткавыя рызыкі пры выкананні ўмоваў па аплаце;
— рызыкі неадпаведнасці ходу самой працэдуры патрабаванням заканадаўства і лакальных нарматыўных прававых актаў арганізатара.







